Головна » 2007 » Липень » 21 » Germany Punk Attack Fest
1:27 PM
Germany Punk Attack Fest
Што я зараз раблю? Я жру не ў сябе, таму што цэлы ўчарашні дзень перабівалася падножным кормам. Вось так ахвяруюць асабістым страўнікам бедныя студзеньцікі, каб папасті на Germany Punk Attack Fest. На самой справе гэта ўсё дробязі: і адсутнасць грошай, і тое, што ў клубе “Арэна” на мяне нешта страннае капала са столі, і праляўны дождж, ад якога можна было схавацца толькі пад сваёй жа байкай – гэта ўсё фігня ў параўнанні з тым, што сёння ў мяне баліць кожная костка і вісіць на нітцы шыя – значыць я атарвалася па поўнай і не шкадавала моцы на фэсце.
У Мінск мяне прывяла справа сур’ёзная, з якой трэба было хутчэй пакончыць і яшчэ хутчэй шукаць тою самую “Арэну”, аб месцы знаходжання якой я не мела ніякага ўяўлення. З неперадаваемым аптымізмам “Ай, знайду, Мінск – горад невялічкі, а язык да Кіева давядзе” прыехала на ст.м. Парк Чалюскінцаў, а далей – што вы думаеце? – проста кіруешся эракезаў у натоўпе і апыняешся вакол “Арэны”. Яшчэ паўгадзіны – і мы ўнутры, наступныя 20 хвілін – і пачынаецца ахраненнае рубілава, слэмішча і раскалбас.
Самая няўдзячная справа дасталася мінскім хардкоршчыкам - разагрэў. Пад сцэнай яшчэ не рубіліся, але ўжо аўтаматычна пагойдвалі галовамі. У той час, калі Back to back выкладаліся па-поўнай, граючы жосткі [minskcrusthardcorepunk] з ...... хрэн ведае якімі тэкстамі (толькі некалькі слоў “песня пра тое, што мы з вамі так ненавідзім” ці “ўсім вядомая” трошкі раз’яснялі сітуацыю), зала павольна запаўнялася: канц паспее, але і піва справа не апшняя.
Другі мінскі гурт ужо нікому не даў магчымасці расслабіцца. На сцэне - TOGETHER [minskcityhardcore] Тут бясіліся ўсе,каля сцэны можна было вешаць шыльдачку “НЕБЯСПЕЧНА” – гэта ўжо быў катлаван. Можна было, канешне, і атрымаць па зубах, і павялічыць памер абутку з 39 да 43, але гульня каштавала свеч, бо большага кайфу, як скакаць пад гукі раздалбаеўскага панку, я не ведаю.
Са з’яўленнем на сцэне гурта Fuck it all[newyorkhardcore] у рух прыйшла нават самая патрабавальная панкаўская публіка. Што цікава, панк іншы, нязвычны для нас, бо такога тэмпу і спосабу выкання нашыя раздалбаі не прытрымліваюцца: вельмі хуткі, энергічны. Ні тым, ні другім ад гэтага горш не становіцца, а падзівіцца самабытнаму і па-свойму незвычайнаму панку цікава . Самі выканаўцы – даволі сталыя мужыкі, ну, зразумела, не на столькі, каб не быць свабодалюбівымі і смелымі хлопцамі з групай падтрымкі (за мной скакала дзяўчына, якая ведала ўсе тэксты песен напамяць),да таго ж прыкалістамі. Завучаныя “Вэссэліть” і “Спасьібо”, шалёны біт і вар’яцкі драйф прыйшоўся па густу.
Bitchbois (dumm punk) [Lehnin, Brandenburg, Germany]здзівілі і ўразілі. Да каго зараз не падыйдзеш са словамі: “Чым вам запомніліся бічбойс”, адразу ж успомняць іх шыкарны “тры-гітары-ўнісон”. Гэта па-першае. Па-другое – сола-гітара-металіст (як сказалі адукаваныя ў гітарнай тэрміналогіі, нават тэпам граў). Вось так, бясхітрасна і немудрагеліста, а на самой справе, мудра і прафесіянальна пракладаецца дарожка да народнай любові.
DESTROYERS [minskpunkhardcore82], як заўсёды, спявалі аб самым набалеўшым: брудная палітыка, тупыя рок-зоркі, безнадзейны рамантызм аб адсутнасці грошай, улады і шоў-бізнеса. Разам з даволі асэнсаванымі тэкстамі, што радуе, Руйнавацелі яшчэ і жару даваць здольныя.
За імі зноў немцы Die Roudies, punk'n'roll [Rockmösen,Brandenburg, Germany]. Абмундзіраванне спартыўнае, заслуга – у злучэнні олдскульнага хардкору з пафігізмам маладзёвага панку. Месіва атрымалася выдатнае, яго рэдка калі пачуеш. Мне, напрыклад, вельмі спадабалася, думаю, астатнім таксама, бо па слэмішчу можна было зразумець, што і мозгадрабільнасці такая музыка, на агульную радасць, не страціла.
Фэст працягваецца, а мне пара ехаць дадому. Патыліцый адчуваю, што на гэтую сцэну за сённяшні вечар выйдзе яшчэ не адзін бязглузды і шалёны панк-гурт: Schmachwanderunk (zuruckgebliebener punk) [Potsdam, Brandenburg, Germany] (самі думайце, як гэта чытаецца =)) F.I.A. а мне пара... Выходжу са свету, дзе табе не дадуць бразнуцца галав аб дол, а калі і ўпадзеш, то абавязкова падтрымаюць, паднімуць, паставяць на ногі. Тут ніхто не скажа табе, што ты не так, як трэба, апрануты, што галіма танчыш, “выёпываешся не па дзелу (c)”. Тут проста напраста не праломяць башку. Тут мае сябры і браты.Выходжу, дождж лье і лье, а мой безнадзейны рамантызм сутыкаецца з прасранай гопніцкай рэальнасцю: у твар дышыць пьяная рожа і, стараючыся зрабіць выгляд пакультурней, пытаецца вымавіць: “Дэвушка, а можна з вамі пазнакоміцца. Гы-гы-гы?”. Адышоўшы пару крокаў, запявае.
“Не сматры, не сматры ты па старанам, аставайся такой как есть...”
14.07.2007
P.S. Гурт Schmachwanderunk, які выступаў апошнім, зразумела, быў самым лепшым.

За арганізацыю фэсту вялікі і тоўсты ДЗЯКУЙ Dusser`y.
За cпасылкі на фота дзякуй Hyvke. За дадатковую інфу – Віm’у

Фоткі можна знайсці тут:
(http://www.flickr.com/photos/yesfuture/816563396/
http://www.flickr.com/photos/yesfuture/816520710/
http://www.flickr.com/photos/yesfuture/821870618/
http://www.flickr.com/photos/yesfuture/821876586/
http://www.flickr.com/photos/yesfuture/816517994/
http://www.flickr.com/photos/yesfuture/816514544/
http://www.flickr.com/photos/yesfuture/816511006/
http://www.flickr.com/photos/yesfuture/816507614/
http://www.flickr.com/photos/yesfuture/816504182/

http://www.flickr.com/photos/yesfuture

Категорія: АФІША КОНЦЕРТІВ | Переглядів: 1645 | Додав: MAPA_Rock
Всього коментарів: 2

avatar
1
прикольно, а говорите притесняют smile Да Балорусь конечно страна контрастов, надо найти время и написать заметки о Белоруси глазами хохла, но это наверно после заметок о Латвии будет. Эх Мапа и где ты лазила когда я был в Менске??? так бы выпили с тобой Бабруйского пива smile

avatar
2
честно - -ниасилил..... очень жаль
avatar
ФонтарЪ © 2024|