Што я зараз раблю? Я жру не ў сябе, таму што цэлы ўчарашні дзень перабівалася падножным кормам. Вось так ахвяруюць асабістым страўнікам бедныя студзеньцікі, каб папасті на Germany Punk Attack Fest. На самой справе гэта ўсё дробязі: і адсутнасць грошай, і тое, што ў клубе “Арэна” на мяне нешта страннае капала са столі, і праляўны дождж, ад якога можна было схавацца толькі пад сваёй жа байкай – гэта ўсё фігня ў параўнанні з тым, што сёння ў мяне баліць кожная костка і вісіць на нітцы шыя – значыць я атарвалася па поўнай і не шкадавала моцы на фэсце.
У Мінск мяне прывяла справа сур’ёзная, з якой трэба было хутчэй пакончыць і яшчэ хутчэй шукаць тою самую “Арэну”, аб месцы знаходжання якой я не мела ніякага ўяўлення. З неперадаваемым аптымізмам “Ай, знайду, Мінск – горад невялічкі, а язык да Кіева давядзе” прыехала на ст.м. Парк Чалюскінцаў, а далей – што вы думаеце? – проста кіруешся эракезаў у натоўпе і апыняешся вакол “Арэны”. Яшчэ паўгадзіны – і мы ўнутры, наступныя 20 хвілін – і пачынаецца ахраненнае рубілава, слэмішча і раскалбас.
Самая няўдзячная справа дасталася мінскім хардкоршчыкам - разагрэў. Пад сцэнай яшчэ не рубіліся, але ўжо аўтаматычна пагойдвалі галовамі. У той час, калі Back to back выкладаліся па-поўнай, граючы жосткі [minskcru
...
Читати далі »