Головна » 2007 » Вересень » 2 » Веруя, вер, але прысягі не прымай
9:29 PM
Веруя, вер, але прысягі не прымай
Ёсць такая справа ў нашым горадзе, як Хрысціянскі Фэст. Яго правядзенне ў Жодзіна прыканцы ліпеня-пачатку жніўня - ўжо традыцыя, такая ж заканамерная, як і капрызна-плаксівае надвор’е. А неад’емлімая частка правядзення такога мерапрыемста – гэта рэгулярнае “фу, бяка, чур вас, чур и будьте вы прокляты” ад праваслаўных святароў. Без яго нікуды.
Супрацьстаянне праваслаўнай і пратэстанскай царквы памятаю яшчэ са школы, дзе ў прамыўку мазгоў абавязкова ўваходзіла праграмма па фарміраванню непрыязні да іншаверцаў. Іх лічуць амаль што сектантамі, таму зразумела, які фэрхал паднялі, колькі было крыку і ляманту. Між тым фэст праводзіцца ў 4 раз, нават набірае абароты: раней толькі Жодзіна прымала пратэстантаў, а ў гэтым годзе яшчэ і Кобрын.
Фэст ладзіцца сіламі пратэстанцкіх і баптысцкіх цэркваў вобласці, на кемпінг збіраюцца людзі выключна фанатычна веруючыя – паства цэркваў нашага горада і іншых краін свету (былі і рускія, і малдаване). Запрашаюцца ж усе – ён і прыдуманы якраз для прапаганды сваёй веры праз інтэлігентны хрысціянскі рокапоп і чытанне пропаведзяў (мазгі прамываюць капітальна).
Сярод гасцей былі гурты і даволі папулярныя, такія, як 7_DNEI, SPASENIE, Мартин Лютер, “Новы Іерусалім”, і не вельмі. Апошнія, мабыць, бачаць у такога рода музыцы перспектыву і будучыню, першыя жа ужо актыўна асвойваюць бліжняе замежжа – іх нярэдка круцяць на ўкраінскіх хрысціянскіх каналах.
Нягледзячы на спецыфічнасць канцэртаў, на іх ідуць усе: ад людзей простых, дарослых, маладых, гопнікаў, да ўсіх відаў нефармалаў, у тым ліку і панкаў. Мне таксама не фпадлу паглядзець на тое, як гучыць сучасны хрысціянскі рок, таму я спраўна наведала кожны дзень фэсту. А працягваўся ён цэлы тыдзень.
(1). Панядзелак. Падкаваўшы 2-ухколавага і затарыўшыся мелкім харчам, еду ў накірунку “за горад”, дзе, па ідэі, павінен мясціцца шацёр з кемпінгам. Еду, як заўсёды, не ведаючы куды, з адным толькі адрозненнем: ў полі не шмат народу, у каторага можна аб чым- небудзь спытаць. Ладна, не буду расказваць, як я лазіла па лесе з велікам на гарбе, шукаючы хоць якую небудзь прыкмету фэсту, як 3 разы вярталася з абаваўшыхся сцежак, але праз гадзіну я такі нашла гэтую праклятую паляну.
А знайшла яе па гуку: пачалі, значыцца, не дачакаўшыся мяне. Спявала маладая мініяцюрная, але вельмі энергічная і пазітыўная мінчанка Наталля Лапташова, ёй акампаніраваў гурт 7_ДНЕЙ, таксама мінскі. Тэксты ў Наташы сур’ёзныя, псіхалагічныя, яна, у адрозненні ад некаторых, хрысціянскую мараль і рэлгіёзнуюную ідэю ўдала схавала за больш зямнымі і дасціпнымі словамі. Спадабалася, што не рэзалі вуха незацейлівыя словы накшталт“Бог мой царь, мой государь”, як гэта гучала ў Уладзіміра Ганчарова, пра якога нават не хочацца ўспамінаць. Я сказала “Алілуя”, толькі калі ён сваліў, а Наталкавы песні з радасцю б яшчэ паслухала.
Па паляне бегалі дзеткі з незвычайнымі імёнамі – Самуіл, Данііл, бож’і людзі поўзалі з галоднымі вачыма, маўляў, з кім жа правесці душавыхаваўчую бяседу, а выступалі далей 7_ДНЕЙ, але ўжо са сваім рэпертуарам. Іх песні таксама не бяздумныя, і не такія назойлівыя, як ганчароўскія, хаця сэнс той жа: Бог са мной, я з Богам, Ён для мяне зрабіў тое-тое і бла-бла бла. Што больш усяго радавала, дык гэта музыка: у дарослых ад яе вушы вялі.
І самыя маладыя выканаўцы гэтага дня – гурт Город Ангелов (Мінск). Хлопцы вясёлыя і задорныя, відаць, той факт, што яны веруюць у Бога, дастаўляе ім вялікі кайф, таму музыка радасная, аптымістычная, драйвовая. Пачынала трохі падзёргваць, але да плясак так і не дайшло, бо хлопцы праграму хуценька скончылі і ўсе разам пачалі спяваць хвалебныя. Гэтую бурду не было ніякага жадання слухаць.
(2) Дзень другі каардэнальна адрозніваўся і ад папярэдняга, і ад ўсіх наступных. Справа ў тым, што на кемпінг завіталі гарныя хлопцы з Барысава – гурт “Честное слово”.І іх рэпертуар быў далёк ад фармату хрысціянскага рэку. Яны чыталі хрысціянскі рэп. Не, толькі ўдумайцеся ў гэтае словазлучэнне: не гангсцер-рэп, а хрысціянскі. Між тым, гэты факт іх зусім не засмуціў і хлопцы, самі па сабе жыццярадасныя і вясёлыя, рабілі сваю справу з неперадаваемым прыкалізмам. Яны не чыталі доўгіх пропаведзяў, не распавядалі пра цудоўныя ісцаленні, а на зразумелай моладзі мове расказывалі, што рабіць можна, а што нельга, і зрабілі вялікае ўражанне. Такім чынам, калі словы дарослых і маюць на нас які-небудзь ўплыў, то “Честное слово” бліжэй за ўсё да здзяйснення гэтай мэты.
А скончыўся гэты дзень яшчэ весялей, чым пачынаўся. Уявіце сабе лівень, чыстае поле, , выбухі маланкі над ім, грымоцце і маленькую фігурку, якая тоне ў гразі, валачэ велік і ціхенька мурлыча: “А в чистом поле, в чистом поле...”. Але ж прабыла да пераможнага канца і мяне нават не прышыбла маланкай.
(3)У сярэдзіну працоўнай нядзелю, у цудоўны дзень сераду, выступалі самыя знакамітыя і аўтарытэтныя гурты, але з-за кожную хвіліну гразіўшага пачацца дажджу народу было вельмі мала. Выступалі 7_ДНЕЙ, на гэты раз з больш шырокай праграмай. Гучалі і старыя песні, усім вядомыя (чытаць: вядомыя пратэстантам), і зусім новыя. Ёсць ў іх словах нешта чапляючае за сэрца. Нават хацелася і падпяваць, і пляскаць ў ладоні, але зрабіўшы гэта, ты быццам бы даеш прысягу. Скажаш: “Я верую ў вашага пратэстанцкага Бога – і цябе адразу ж разарвуць на часткі сотні фанатычных баранаў, стараючыся зацягнуць ў сваю царкву. Таму я спакойна стаяла і задавальнялася добрай музыкай, а яна сапраўды была вартай ўвагі, бо каманда вопытная і сур’ёзная.
Брэсцкі гурт “Мартин Лютер” складаецца з састаяўшыхся сямейных мужчын, яны бязмежна любяць сваіх жонак і выхоўваюць дзяцей з ўсёй уласцівай пратэстанству ласкай і цярплівасцю. Гэткая ідылія і лад. На іх шчасце было прыемна глядзець, але, як гэты ні дзіўна, іх яшчэ было прыемна і паслухаць. Іх песні пра тое, што ўсе мы не без граха, усе робяць памылкі. Запомніліся такія словы: “Встать и пойти способен не каждый. Пройти и не упасть не способен никто». Усе былі ўражаны прысутнасцю ў такой сціплай, здавалася б, камандзе, дбайнага сола-гітарыста, які выкладаўся ва ўсю. Наогул, гэты гурт мне спадабаўся.
(4) Дзень чацвёрты запомніўся гасцямі з Піцера, гуртом “Метаморфоза”, дзе саліравала дзяўчына. Пры сваіх нешматлікіх кілаграмах, калі, здавалася, яе можа знесці ветрам, спявачка была шчаслівай ўладальніцай гучнага і моцнага голасу. На гэтым усе “ізюмінкі” гурту заканчваліся, і каманда вырашыла больш нічым публіку не здзіўляць.
(5) Субота – гэта быў мой самы цяжкі дзень на тыдні: пасля фэсту трэ было мігам ляцець на днюху, таму абмяжуюся ўспамінамі толькі пра адзін гурт – “Фляус і Кляін”. Адкуль яны ўзяліся? Хутчэй за ўсё з Луны, хаця, верагодна, і з самога Марсу: па-першае,
яны нагадвалі іншапланетных людзей, і вяглядалі адпаведна, па-другое, хлопцы бегалі па сцэне то ў вязаных дзіравых панчохах, то хусім без іх, па-трэцяе, саліст доўга і настойліва распавядаў дзіўную гісторыю пра тое, што ён лётаў на паветраным шары і лавіў промні сонца, прычым расказваў ён гэта такім голасам, што народ дурасліва хіхікаў і ззяў аголенымі зубамі, а то і пырскаў блазнерскім смехам. І вы думаеце, што гурт “Фляус і Кляйн” ніхто не прымае ўсур’ёз? Вы памыляецеся. Дарэчы скажу, што яны – пераможцы конкурсу ў “Басовішча”, а ў Жодзіна пакінулі нямала сваіх цяперашніх фанатаў. А ўсё таму, што бясіліся і драйвавалі, як самыя сапраўдныя панкі, хоць імі і не з’яўляюцца. А, яны з Наваполацка.
(6) І вось апошні, заключны канцэрт ў цэнтры горада, дзе гурты і выканаўцы сабраліся разам. Казалася б, усё павінна быць добра, цывільна, спакойна – ан нет, толькі не ў нас. Мерапрыемства такога маштабу не дазволіў сабе прапусціць ні адзін жодзінскі гопнік і ніводны жодзінскі панк. Але калі панкам, якія трохі паслэміліся і настралялі грошай на піва, канц паднадаеў, то гопнікаў і быдла, напіўшыся да дроў, у гэты вечар пацягнула на прыгоды. Яны лезлі на сцэну, як тараканы, каб ці то пацалаваць, ці то набіць морду якому-небудзь спеваку, то тут, то там успыхвалі канфлікты паміж нефармаламі і натоўпам тупагаловага быдля, ламаліся лаўкі, стэнды, ляцелі бутылкі. Разоў 5 са сцэны спіхвалі старую алкашку, якой вельмі хацелася выпіць разам з музыкамі. Нічога жудасней я яшчэ не бачыла, таму хутка сваліла. Напаследак дзякуй за шыкарны інструментал ад сола-гітарыста з гурта “Тэзаўрус”, які з-за адсутнасці астатніх музыкаў вымушаны быў выступаць адзін, і амерыканскаму госцю Джону, які згадзіўся адыграць некалькі песен з гуртом “Спасение”. Каб не пакрыўдзіць апошні гурт няўвагай, скажу, што “Спасение” – прафесіяналы ў галіне поп-року. Шкада толькі, што ў поп значна больш за рок.
Категорія: ЗВІТИ З КОНЦЕРТІВ | Переглядів: 1601 | Додав: MAPA_Rock
Всього коментарів: 0
avatar
ФонтарЪ © 2024|